Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Дзень роднай мовы

У нашай школе традыцыйнай формай работы  з’яўляецца правядзенне прадметных тыдняў. Гэта заўсёды і цікава, і займальна. Аднак у гэтым годзе мы вырашылі паспрабаваць новы падыход: правесці некалькі мерапрыемстваў за адзін дзень, каб ён быў яркім, насычаным, запамінальным.  Для эксперыменту быў абраны Дзень роднай мовы.

Пачалося свята з самай раніцы. Вучні заходзілі ў школу, дзверы і сцены якой былі ўпрыгожаны плакатамі з выказваннямі знакамітых людзей пра родную мову. Дзяжурныя настаўнікі ўсім, хто гатовы быў паспрабаваць увесь дзень размаўляць па-беларуску, давалі спецыяльны знак. Гэта вельмі спадабалася дзецям!

 

На другім паверсе была арганізавана выстава віншавальных паштовак, якія зрабілі вучні 5-7 класаў да Дня роднай мовы. Школьнікі і настаўнікі маглі не толькі паглядзець іх, але і стаць удзельнікамі галасавання за лепшае выкананне работы. Для гэтага трэба было напісаць нумар паштоўкі на лісточку і апусціць у скрыню для галасавання.

 

 Пераможцамі  сярод 5 класаў сталі:

Чыбліс Марыя

5 “Б” – 1 месца

Тамашова Віялета

5 “Б” – 2 месца.

Бадзюкоў Максім

5 “А” – 3 месца.

 

 

 

 Пераможцамі сярод вучняў 6-7 класаў сталі: 

1 месца   і большую колькасць галасоў    атрымала паштоўка   вучаніцы 7 “В” класа   Шаўцовай Веранікі.

2 месца  заняла Леванок Дар’я , вучаніца 6 “В” класа

3 месца вучні аддалі Касянковай Ангеліне, вучаніцы 7 “Е” класа.

 

 

 

 

Непадалёку стаяў экран, на якім дэманстраваліся відэаролікі “Размаўляй па-беларуску”. Іх падрыхтавалі вучні 9-11 класаў. Можна было агучыць згодна з тэмай урывак вядомага фільма або зняць свой. Ролікі былі змешчаны на сайце школы, дзе ішло інтэрактыўнае галасаванне. Дарэчы, па выніках галасавання 184 галасы набраў відеаролік, які стварылі вучні 10 “Б” класа.

 

 Яшчэ напярэдадні настаўнікі беларускай мовы звярнуліся з просьбай да сваіх калег правесці ўрок ці хаця б яго частку на беларускай мове. Было вельмі прыемна, што сярод тых, хто падтрымаў гэтую ініцыятыву, былі настаўнік хіміі Качан Валянціна Аляксандраўна і настаўнік матэматыкі Грабар Валянціна Васільеўна.

Першы ўрок для самых граматных вучняў нашай школы пачаўся з дыктанта.

 

Самую высокую адзнаку, 10 балаў, атрымала намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Лялікава Ірына Эдуардаўна. Без памылак напісала дыктант вучаніца 5 “В” класа  Федарэнка Ксенія, яна атрымала 9 балаў.

У гэты ж дзень знаўцы мовы мерыліся ведамі ў рэспубліканскім конкурсе “Буслік-2019”.  213 вучняў з нашай школы прынялі ў ім удзел.

Навінкай гэтага навучальнага года стала інтэрактыўная гульня “Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся!”, якая праводзілася на 5 паралелі. Па адным прадстаўніку ад класа былі ўключаны ў групу “Мова” на Viber. На кожным перапынку настаўнік дасылаў заданне, адказ на якое трэба было адправіць да званка на ўрок. Вучні паспяхова справіліся. 1 месца атрымалі адразу 2 класы – 5”Г” і 5 “Б”.

У школьнай бібліятэцы прайшлі 2 мерапрыемствы. На 7-ай паралелі – конкурс чытальнікаў вершаў “Сэрцам роднага слова” і конкурс красамоўства

“Табе складаю шчыры свой санет, прапрадзедаў маіх жывая мова” – на 8-ай.

 

З захапленнем дэманстравалі свае веды, крэатыўнасць і ўменне працаваць у камандзе вучні 6 паралелі, якія ўдзельнічалі  ў інтэлектуальнай гульні “Мая Беларусь”. Аматарам беларускага слова трэба было прыдумаць назву каманды, падрыхтаваць эмблему, паказаць сваю дасведчанасць у мове, літаратуры, гісторыі, культуры Беларусі. Было весела і цікава.

 

Закончылася свята падвядзеннем вынікаў і ўзнагароджаннем пераможцаў  “У родным слове цэлы свет”.

Разделы сайта